10 ліпеня кіраўнікі МЗС Расіі і Беларусі сустракаюцца ў Маскве
Лаўроў і Макей абмяркуюць супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы і "узаемадзеянне на міжнароднай арэне".
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркуюць, як рэалізоўваецца Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2012-2013 гады, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС. У цэнтры ўвагі будзе падрыхтоўка аналагічнай праграмы на наступныя гады, а таксама правядзенне сёлетняга сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і МЗС Расіі.
Фота: РИА "Новости".