10 лістапада прагназуюць мокры снег па поўначы Беларусі
У сераду, 10 лістапада, у Беларусі ўначы пройдзе кароткачасовы дождж, удзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень па паўночнай палове краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман і слабы галалёд. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні парывісты.
Унач тэрмометры пакажуць 1-7 марозу, удзень чакаецца ад +1 па паўночным усходзе да +8 па паўднёвым захадзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.