10 лістапада ў Беларусі будуць туманы — аранжавы ўзровень небяспекі

10 лістапада ў Беларусі будуць туманы — аранжавы ўзровень небяспекі

10 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе туман, паведамляе Белгідрамет.

Ападкаў не чакаецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні слабы. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень яно прагрэецца да 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца +9...+11.

У нядзелю, 11 лістапада, будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па ўсходзе краіны магчымы мокры снег, слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 0...+5, пры праясненнях да -2 градусаў. Удзень чакаецца ад 2 да 9 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе Беларусі — да 11 градусаў цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі