10 снежня ў Мінску ўключаць галоўную елку, а 18-га зазіхаціць яшчэ і транспарт
Свята надыходзіць
Мінск рыхтуецца да Новага года. Галоўную елку краіны ўключаць ужо заўтра — 10 снежня, таксама ў сталіцы будзе працаваць святочная ілюмінацыя.
Паводле інфармацыі "Мінсктранса", на гэтым тыдні пачнуць упрыгожваць рухомы састаў. Кожны транспартны парк аформяць святлодыёднымі гірляндамі па 5 рухомых адзінак.
У Мінску можна будзе сустрэць прыгожы трамвай, аўтобус, тралейбус і электробус. Яны выедуць на маршруты 18 снежня і будуць ствараць навагодні святочны настрой мінчукам і гасцям сталіцы.
Ад 30 снежня да 3 студзеня ў рухомым саставе, аформленым навагодняй ілюмінацыяй, будуць працаваць кіроўцы ў касцюмах Дзядоў Марозаў і Снягурак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.