11-гадовую лідчанку, якая выпала з атракцыёну, выпісалі з клінікі

Атракцыён у Лідзе

Атракцыён у Лідзе / "Ліда ТБ"

11-гадовую дзяўчынку з Ліды, якая выпала з атракцыёну, выпісалі з лякарні, перадае "Ліда ТБ".

У клініцы яна правяла больш за месяц. Цяпер дзяўчынка дома, стан яе ацэньваецца як стабільны.

Як расказвала Еўрарадыё, інцыдэнт здарыўся 12 траўня ў Лідзе. Дзяўчынка з мамай прыйшла ў парк забаў, які прыехаў у горад. Праз некалькі секунд пасля запуску экстрэмальнага атракцыёна яна звалілася з вышыні. У цяжкім стане яе шпіталізавалі ў рэанімацыю Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Калі стан дзяўчынкі стабілізаваўся, яе на рэанімабілі перавезлі ў Гродна. Там маленькай лідчанцы зрабілі дзве траўматалагічныя аперацыі.

Па факце здарэння Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі