11 лютага адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі выдаўцоў газеты “Новы час”

Разгляд касацыйнай скаргі выдаўцоў газеты “Новы час” на рашэнне суда па зыску Мікалая Чаргінца адбудзецца 11 лютага ў Мінскім гарадскім судзе (пачатак у 15.00). Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў. Нагадаем, 20 снежня суд Першамайскага раёна Мінску пастанавіў спагнаць 50 мільёнаў рублёў з выдаўца “Новага часу” і 1 мільён – з журналіста Аляксандра Тамковіча на карысць Мікалая Чаргінца, старшыні камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі.

Нагодай для зыску стаў артыкул Тамковіча “Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец”, які апошні палічыў абразай.

Шэф-рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль кажа, што спадзяванняў на перагляд справы ў яго амаль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі