11 траўня ў Беларусі будзе да +25
У сераду, 11 траўня, у Беларусі прагназуюць пераменную воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы прагназуецца няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмераны, у асобных раёнах парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, па ўсходзе краіны месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да -2°. Удзень чакаецца 18-23 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да +25.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.