11:20 У Лідзе адзін з гасцей вяселля абрабаваў рэстаран

Незвычайнае злачынства раскрылі ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Адзін з гасцей вясельнай урачыстасці абрабаваў рэстаран. Яго затрымалі на месцы злачынства.

Мужчына патрапіў на склад і скраў адтуль 600 тысяч рублёў, блок цыгарэт, бутэльку каньяка і прадукты харчавання. Ён нанёс страты рэстарану на суму каля мільёна рублёў. Зараз яго чакае суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі