11:37 На Гомельшчыне летась знайшлі 172 хабарнікаў
172 выпадкі хабарніцтва былі выяўленыя ў Гомельскай вобласці ў 2006 годзе. Агульная сума
хабараў склала больш за 536 мільёнаў рублёў, што ў 2,8 раза больш, чым у 2005 годзе.
Колькасць выяўленых хабараў, памер якіх складаў ад адной да пяці тысяч долараў ЗША,
павялічылася на 63%. Больш тоўстыя канверты з грашыма з’яўляліся ў руках хабарадаўцаў у чатыры разы
часцей, чым у 2005-м.
Толькі на "Гомсельмашы" ў 2006 годзе выяўлена
пяць эканамічных злачынстваў; тры факты супрацьпраўнай дзейнасці з боку службовых асоб
выявілі супрацоўнікі УБЭП на Гомельскім радыёзаводзе.