12 снежня пачнецца завочны суд па справе "Чорнай кнігі Беларусі"
Суд у Беларусі / Еўрарадыё
12 снежня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе пачнецца працэс па справе "Чорнай кнігі Беларусі", паведамляе прэс-служба суда.
У суд выклікаюць пяцярых абвінавачаных — Яніну Сазановіч, Данііла Багдановіча, Вольгу Высоцкую, Валерыю Занямонскую і Дзмітрыя Навошу. Іх вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці і розні, а таксама "зліве" інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных.
Усе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой, таму судзіць іх будуць завочна. Гэта будзе першы суд у рамках "спецыяльнай вытворчасці", якую беларускія ўлады прыдумалі для сваіх палітычных апанентаў, якія пакінулі краіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.