12 жніўня спаўняецца 57 гадоў палітвязню Мікалаю Статкевічу
Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года дагэтуль знаходзіцца за кратамі.
У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў Статкевіча на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанню ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010-га. З пачатку 2012 года палітык знаходзіцца ў магілёўскай турме. Падпісваць прашэнне аб памілаванні Мікалай Статкевіч адмаўляецца.
Нагадаем, Статкевіч — ураджэнец Слуцкага раёна, закончыў Мінскую вышэйшую інжынерную ракетную вучэльню супрацьпаветранай абароны, кандыдат тэхнічных навук. У пачатку 1990-х ён ачольваў Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў, пазней стаў адным з лідараў сацыял-дэмакратычнага руху ў нашай краіне.
Фота — bymedia.net