13 траўня дэпутаты разгледзяць законапраект аб амністыі

У сераду, 13 траўня, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць законапраект "Аб амністыі ў сувязі з 70-годзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Гэта будзе першае чытанне, нагадвае БЕЛТА.

Вядома, што сёлетняя амністыя, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі, закране каля 8600 асуджаных. З месцаў пазбаўлення волі могуць выйсці больш за 2000 чалавек. Каля 700 могуць пакінуць установы адкрытага тыпу, 5700 — крымінальна-выканаўчыя інспекцыі. Пад амністыю не трапяць тыя, хто здзейсніў цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з забойствамі, тэрарыстычнымі актамі, незаконным абаротам наркотыкаў.

Агулам дэпутаты заўтра разгледзяць 14 пытанняў. Між іншым, у другім чытанні дэпутаты абмяркуюць законапраект аб альтэрнатыўнай службе. Таксама будуць уносіцца папраўкі ў некаторыя законы ў справе ўдасканалення сістэмы органаў пракуратуры.

Нагадаем, папярэдняя амністыя была прымеркаваная да 70-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў. Да снежня 2014-га на працягу паўгода на волю выйшлі 2017 зняволеных, 2494 грамадзянам скарацілі тэрмін адбыцця пакарання на 1 год.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі