14 гадоў калоніі просіць пракурор для экс-чыноўніка Мінгарвыканкама

14 гадоў калоніі просіць пракурор для экс-чыноўніка Мінгарвыканкама

На пасяджэнні 30 студзеня пракурор запрасіў для былога начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку (ГУСР) Мінгарвыканкама Сяргея Барысевіча 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Таксама ён просіць на пяць гадоў пазбавіць Барысевіча права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, інфармуе БЕЛТА.

Крымінальную справу аб карупцыі ў Мінгарвыканкаме разглядае Мінскі абласны суд. Прысуд будзе абвешчаны 18 лютага.

Сяргея Барысевіча затрымаў КДБ у красавіку 2017 года. Тады было заяўлена пра карупцыю групы чыноўнікаў на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку. У ліпені 2018 года перад судом пасталі Барысевіч і яшчэ 12 чалавек. Іх вінавацяць у атрыманні хабару ад прадстаўнікоў прыватных фірмаў за закупкi па завышаных цэнах прадукцыі для падпарадкаваных прадпрыемстваў і арганізацыяў. 

У сваім апошнім слове Барысевіч заяіў, што стаў карупцыянерам пад ціскам свайго начальства. "Калі б не дзеянні майго кіраўніка, які на мяне ціснуў і патрабаваў насіць хабар, гэтага б не здарылася", — прыводзіць tut.by ягоныя словы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 30.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі