14 год спатканняў у Нью-Ёрку і новая кніга беларускі Алісы Ксяневіч. Эфір

Аліса Ксяневіч

Аліса Ксяневіч / Архіў

14 гадоў таму госця эфіру Еўрарадыё — беларуска Аліса Ксяневіч прыляцела ў Нью-Ёрк з двума валізкамі і кровапралітным раманам за плячыма. Будучы маладой і энергічнай, дзяўчына рэдка ўпадала ў роспач. Сумяшчаючы працу з вучобай — заўсёды знаходзіла час на спатканні.

Сустрэчы з мужчынамі натхнілі Алісу на напісанне кнігі "Дэйтынг у Нью-Ёрку", якую сама пісьменніца называе антрапалагічным даследаваннем.

—Да пераезду ў штаты я не сустракалася з прадстаўнікамі іншых культур і не разумела законаў нью-ёркскага дэйтынгу. Ніводзін серыял не мог падрыхтаваць мяне да таго, з чым давялося мець справу, — распавядае Аліса Ксяневіч.

Як пераезд у Нью-Ёрк змяніў успрыняцце спатканняў і стасункаў? З якімі найбольш распаўсюджанымі праблемамі сутыкаюцца людзі пры пошуку партнёра ў вялікім горадзе? Чым адрозніваецца дэйтынг ў Беларусі і ЗША і чаму "Дэйтынг ў Нью-Ёрку" — гэта вам не "Сэкс у вялікім горадзе"?

Пра гэта і многае іншае размаўляем з пісьменніцай Алісай Ксяневіч у нашым эфіры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.