Абмяркоўваем дамоўныя матчы ў беларускім футболе з Уладзімірам Беражковым. Відэа
У Мінску судзяць футбалістаў і трэнераў, абвінавачаных у арганізацыі дамоўных матчаў. На лаўцы падсудных — 15 чалавек. Па версіі следства, яны ўдзельнічалі ў пяці "дамоўніках" у чэмпіянаце і кубку Беларусі. У якасці ганарараў фігуруюць тысячы долараў. Гучаць назвы футбольных клубаў: "Іслач", "Граніт", "Ашмяны", "Прамень"...
Галоўнымі арганізатарамі дамоўных матчаў былі грамадзяне Расіі і Украіны, а беларусы з большага аказвалі паслугі пасярэднікаў. То бок, вялікія грошы "нашым" нават не свяцілі. Дык чаму ж тады футбалісты і трэнеры пайшлі на "дамоўнікі"?
Пытанняў шмат. Хто быў зацікаўлены ў дамоўных матчах найперш, і ці шмат можна "зарабіць" на чэмпіянаце Беларусі? Ці ёсць магчымасць "дамовіцца" ў іншых відах спорту? Пра гэта мы гаворым з Уладзімірам Беражковым — адным з галоўных беларускіх спартовых аналітыкаў, колішнім галоўным рэдактарам газеты "Прессбол", вядомай расследаваннямі пра дамоўныя матчы ў беларускім футболе. Задавайце Уладзіміру Беражкову свае пытанні!