15 чалавек выратаваныя і эвакуяваныя на пажары ў Мастах
20 лютага ў 20:06 мастоўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у сутарэнні пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Будаўнікоў.
Работнікі МНС выратавалі з дапамогай масак сем дарослых з кватэраў на чацвёртым і пятым паверхах. З другога і трэцяга паверха яны эвакуявалі восем чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Агонь знішчыў маёмасць у адной з ячэек, пашкодзіў электраправодку, ад якой ішла электрычнасць у кватэры другога пад'езду.
Прычына пажару высвятляецца.