15 чэрвеня ў Беларусі падаражэў долар

15 чэрвеня ў Беларусі падаражэў долар

15 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,3781 да 2,3867 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,6890 да 2,6854 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3937 беларускага (у пятніцу — 3,4115).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,17%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі