15 снежня па ўсходзе Беларусі прагназуюць моцныя снегапады

Сіноптыкі абвясцілі на 15 снежня аранжавы ўзровень небяспекі / Еўрарадыё
Сіноптыкі абвясцілі на 15 снежня аранжавы ўзровень небяспекі / Еўрарадыё

У чацвер, 15 снежня, у Беларусі будзе воблачна, уначы з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па паўднёвай частцы краіны, а зранку і ўдзень — на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег. Па паўднёвым усходзе ўдзень прагназуюць месцамі мокры снег, дождж. Па ўсходзе Беларусі зранку і ўдзень чакаецца моцны снег, месцамі завея, галалёд. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны. Па ўсходзе краіны вецер будзе парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 марозу. Удзень будзе 1-6 са знакам "мінус", па поўдні краіны прагназуюць ад 0 да +1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі