15:23 Попыт на валюту ў Беларусі зноў дасягнуў рэкорднага ўзроўню

На мінулым тыдні попыт на долары ЗША на Беларускай валютна-фондавай біржы, роўны 97,3 мільёнаў долараў, зноў перавысіў прапанову, якая склала 86,4 мільёны долараў. Таксама дасягнуў рэкорднага ўзроўню попыт на еўра — 117,661 мільён еўра, аднак Нацыянальны банк не задаволіў яго спаўна. Таму аб’ём таргоў па еўра застаўся на звычаным узроўні і склаў 18 мільёнаў еўра, інфармуе сайт газеты «Наша ніва».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі