15:33 Супраць Мілінкевіча могуць распачаць крымінальную справу
Удзельнікі учорашняга мерапрыемства “груба парушылі рашэнне мінскіх уладаў аб маршруце правядзення акцыі і павінны несці за гэта адказнасць”. Пра гэта сёння паведаміў кіраўнік мінскай міліцыі генерал Анатоль Куляшоў. Ён нагадаў, што яшчэ на мінулым тыдні была распачатая крымінальная справа паводле факту падрыхтоўкі да беспарадкаў падчас акцыі 25 сакавіка. Па словах Куляшова, ён не выключае, што фігурантамі гэтай крымінальнай справы могуць стаць і Вінцук Вячорка, і Аляксандр Мілінкевіч. Ён адзначыў, што ў межах гэтай крымінальнай справы некалькі чалавек ужо затрыманыя, паведамляе “Хартыя 97”.