16 лістапада па паўночным усходзе Беларусі прагназуюць галалёдзіцу

У сераду на дарогах чакаецца галалёдзіца / pixabay.com
У сераду на дарогах чакаецца галалёдзіца / pixabay.com

У сераду, 16 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

У многіх раёнах пройдуць ападкі — дождж, мокры снег. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Уначы і зранку месцамі можа згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў умераны, а ўдзень — паўночна-ўсходні ад умеранага да парывістага.

На працягу сутак тэмпература будзе знаходзіцца ў межах ад -2 да +4, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 6 градусаў цяпла. 

16 лістапада па паўночным усходзе Беларусі прагназуюць галалёдзіцу
vk.com/belgidromet
16 лістапада па паўночным усходзе Беларусі прагназуюць галалёдзіцу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі