16:01 Аляксандр Глеб запрошаны ў зборную зорак Еўропы

Аляксандр Глеб разам з яшчэ двума гульцамі англійскага “Арсенала” - французам Ц’еры Анры і чэхам Томашам Расіцкім - атрымаў запрашэнне выступіць за зборную зорак Еўропы. Амерыканская “Sports marketing & investments company” арганізуе тры таварыскіх матчы: 23 чэрвеня ў Х'юстане - Паўднёвая Амерыка - Афрыка, 27 чэрвеня ў Нью-Ёрку - Афрыка - Еўропа і 30 чэрвеня ў Лос-Анджалесе - Паўднёвая Амерыка - Еўропа.

За ўдзел у кожнай сустрэчы зоркам абяцана ўзнагарода па 20-30 тысяч долараў.

Аднак пакуль невядома ці атрымаецца ў беларускага футбаліста прыняць удзел у зборнай Еўропы, паколькі таварысцкія матчы прыпадаюць на час вакацый пасля завяршэння чэмпіяната Англіі, паведамляе газета “Прессбол”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі