163 мігранты спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з Беларусі за апошнія суткі

Польскі памежнік на мяжы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскі памежнік на мяжы з Беларуссю / twitter.com/Straz_Graniczna

163 мігранты спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з Беларусі за апошнія суткі. 107 замежнікаў прарываліся праз беларуска-польскую мяжу, 52 — праз мяжу Беларусі з Латвіяй, 4 — з Літвой.

Сярод тых, каго затрымалі польскія памежнікі, — грамадзяне Эфіопіі і Марока. Паведамляецца, што 22 чалавекі, пабачыўшы польскі патруль, самі вярнуліся на беларускую тэрыторыю.

На ўчастку Пласка чацвёра грамадзянаў Конга, 2 — Індыі і 2 — Маўрытаніі незаконна пераправіліся праз раку Валкушанка. У раёне Белавежы за дапамогу ў аргаізацыі нелегальнай міграцыі затрыманы ўкраінец, які перавозіў шасцярых грамадзянаў Афганістана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі