16:57 Беларуская тэнісістка Дар'я Кустова выйграла турнір у Італіі

Міжнародны турнір у Італіі для беларускай тэнісісткі Дар'і Кустовай завяршыўся паспяхова. Пачаўшы турнір з кваліфікацыйнага раўнда, беларуска дайшла да фіналу, дзе ў напружаным матчы перамагла італьянку Карын Кнап - 3:6, 6:4, 6:4.

Адзначым, што суперніца беларускі па фінале на гэтым турніры была пасеяная пад першым нумарам.

У аналагічным турніры ў Францыі беларуская тэнісістка Ірына Кур’яновіч разам з расіянкай Кацярынай Івановай дабралася да фіналу ў парным разрадзе.

Аднак у вырашальным матчы перамогу святкавалі суперніцы — дуэт у складзе Яўгеніі Радзінай (Расія) і Яўгеніі Саўранскі (Ізраіль) - 6:2, 1:6, 3:6.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі