17 красавіка адзначаецца Радаўніца

17 красавіка адзначаецца Радаўніца

У аўторак, 17 красавіка, адзначаецца Радаўніца, веснавы дзень памінання памерлых. Беларусы наведваюць месцы пахавання сваіх родных, дзе яшчэ напярэдадні наводзілі парадак. Прыносяць туды кветкі, запальваюць свечкі ў памяць продкаў. А пасля ўдзельнічаюць у набажэнстве пад адкрытым небам, святар асвячае магілы і згадвае імёны памерлых (а ў панядзелак увечары іх згадвалі падчас набажэнстваў у храмах — звычайна святару падаюцца запіскі з імёнамі сваякоў, якія адышлі ў лепшы свет).

Радаўніца — старажытнае паганскае свята, якое калісьці было прывязанае да царкоўнага календару. Яшчэ для нашых продкаў гэта было свята яднання жывых і мёртвых, якое духоўна знітоўвала ўвесь род, звяртала людзей да вытокаў.

Радаўніца ў нашай краіне — традыцыйна непрацоўны дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі