17 сакавіка па поўдні Беларусі чакаюцца завея і парывісты вецер
Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі ў суботу, 17 сакавіка, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Толькі па поўдні краіны чакаецца завея, на дарогах снежныя заносы. Уначы і зранку па Брэсцкай, днём месцамі па Гомельскай вобласці пройдзе моцны снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду. Уначы па Брэстчыне і Гомельшчыне месцамі чакаюцца парывы ветру да 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе -7...-13 градусаў, па паўночным усходзе — да 19 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад 3 да 9 градусаў марозу.