17:51 Беларускі фрыстайліст Максім Гусцік стаў двухразовым чэмпіёнам свету
Лыжны акрабат Максім Гусцік другі год запар стаў чэмпіёнам свету па фрыстайле сярод юніёраў. Першае "золата" беларус заваяваў на леташнім сусветным форуме ў
расійскім Чырвоным Возеры, дзе даказаў сваю перавагу толькі пасля
другой спробы.
Цяпер, у швейцарскім Эйрола, з сумай балаў 199.56 18-гадовы фрыстайліст больш чым на 20 пунктаў апярэдзіў канкурэнтаў з ЗША і Кітая. Беларус Максім Булаш заняў на сусветным першынстве 14-е месца, а самы юны ўдзельнік спаборніцтваў, 15-гадовы Віталь Марцінкевіч, стаў апошнім.
У спаборніцтвах дзяўчат лепшая сярод беларусак, Марыя Шчэрбіна, заняла 7-е месца, а Яўгенія Савельева - 13-е.
Паведамляе БЕЛТА