18 чалавек эвакуявалі на пажары ў Гродне
11 лютага ў 19:39 гродзенскім ратавальнікам паступіла інфармацыя пра пажар у сутарэнні пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома па бульвары Ленінскага Камсамола.
Агонь знішчыў маёмасць у адной з ячэек сутарэння.
З кватэраў чацвёртага паверху супрацоўнікі МНС выратавалі з ужываннем масак 56-гадовага мужчыну і 66-гадовую жанчыну. Акрамя таго, з кватэраў пад'езда былі эвакуяваныя 18 чалавек. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.
Прычына пажару высвятляецца.