18-гадовага "наркадылера" прысудзілі... да дзесяці гадоў за кратамі

18-летнего “наркодилера” приговорили… к десяти годам за решёткой

Хадзіў у школу, займаўся спортам, пісаў музыку, жыў з каханай дзяўчынай, набыў праз інтэрнэт больш за 70 грам рэчыва α-PVP, прадаў 20. Так коратка можна апісаць жыццё 18-гадовага мінчука Іларыёна Б. да заключэння пад варту. 4 чэрвеня суд Мінскага раёна прысудзіў яму да 10 гадоў пазбаўлення волі па частцы 4 артыкула 328 КК.

22 траўня ў час першых слуханняў справы, дзяржабвінаваўца сцвярджаў, што гэтай зімой малады чалавек, дзейнічаючы з карыслівых меркаванняў, уступіў "у неўстаноўлены час з невысветленай асобай ва ўстойлівую кіраваную арганізаваную групу для незаконнага абароту асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў праз інтэрнэт". Хлопец не адмаўляў віну, падрабязна апісваючы схему куплі-продажу наркотыкаў праз мабільныя дадаткі. Але, настойваў, што дзейнічаў адзін, і павінен быць асуджаны па менш "цяжкай" трэцяй частцы артыкула 328. Але ўсё вырашыла "невысветленая асоба".

Пракуратура Мінскага раёна падтрымала абвінавачванне. Калі прысуд не будзе абскарджаны, Іларыён Б. будзе сядзець 10 гадоў (абвінаваўца прасіў 11).

 

18-летнего “наркодилера” приговорили… к десяти годам за решёткой

"Санкцыі часткі 4 артыкула 328 КК прадугледжваюць абмежаванне волі тэрмінам да 20 гадоў, — кажа Еўрарадыё памочнік пракурора Мінскага раёна Марына Ставіцкая. — Але ў сувязі з тым, што абвінавачаны здзейсніў злачынства ў непаўналетнім узросце, да яго ўжыты артыкул КК 115 і прызначана пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці".

Яна дадала, што прысуд суда ў апеляцыйныя тэрміны будзе правераны.

Небяспека, якую лёгка прадаць і купіць

На судзе Іларыён Б. расказваў, што падзарабіць яму прапанаваў невядомы карыстальнік сацыяльнай сеткі "Укантакце". Яны звязаліся праз адмысловы мессэнджар, хлопец набыў рэчыва α-PVP, знайшоў пакупнікоў. Ён паспеў зрабіць першыя закладкі, і ў дзверы кватэры пастукалі і наладзілі ператрус. Іларыён апынуўся ў судзе, а буйны дылер так і застаўся "невысветленай асобай".

18-летнего “наркодилера” приговорили… к десяти годам за решёткой

Псіхіятр-нарколаг Уладзімір Пікірэня, кажа, што ад α-PVP лёгка атрымаць перадазіроўку.

"Гэты наркотык стаў папулярным у апошнія дзесяць гадоў. У сваім дзеянні ён падобны на такія псіхастымуятары, як амфетамін і какаін, але больш нават на какаін, таму што дзеянне яго доўжыцца няшмат. Калі, дапусцім, уздзеянне амфітаміну доўжыцца да чатырох гадзін, то ад α-PVP — менш за гадзіну. Небяспека гэтага рэчыва ў тым, што на "чорным рынку", на якім ён прысутнічае ў Беларусі, цяжка зразумець ступень яго чысціні і, адпаведна, дакладную дозу, якую чалавек ўжывае. У выніку, ад яго даволі лёгка атрымаць перадазіроўку. Акрамя таго, з-за кароткага часу дзеяння, высокая верагоднасць так званых «марафонаў», калі людзі пачынаюць ужываць α-PVP ледзь не кожную гадзіну на працягу сутак. Пры ўжыванні чалавек не есць і не п'е — гэта прыводзіць да знясілення ўсяго арганізма. Прывыканне адбываецца даволі хутка. Ужываюць праз нос або ін'екцыйна. З-за частага ўжывання, тая дазіроўка, якой хапала ў пачатку тыдня, можа здацца недастатковай у канцы".

Больш за 70 грам α-PVP, які набыў і хацеў прадаць Іларыён Б., — гэта шмат?

Паводле слоў спецыяліста, калі гэта чыстае рэчыва, то такую ​​дозу можна параўнаць з цэлай партыяй. Сярэдняя дазіроўка ўжывання — прыкладна 20 грам. У інтэрнэце для аднаразовага асабістага спажывання прадаюць дозы ад аднаго да пяці грам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі