18 лістапада ў Беларусі прагназуюць невялікі снег
У пятніцу ў Беларусі прагназуюць снег / Еўрарадыё, архіўнае фота
У пятніцу, 18 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 марозу, удзень чакаецца ад 0 да -6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.