18 тысяч чалавек у Іраку атруціліся пітной вадой
У ірацкім горадзе Басра не менш за 18 тыcяч чалавек атруціліся вадой. Медыкі адзначаюць у іх дыярэю, кішэчныя колікі і ваніты. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе, які падрыхтавала Камісія па правах чалавека парламента Ірака, перадае турэцкае агенцтва Аnadolu.
У Басры няма хімічных лабараторый. Праз гэта немагчыма дакладна прааналізаваць ступень забруджвання вады.
У парламенцкай камісіі папярэджваюць пра магчымасць успышкі халеры, калі сітуацыя з пітной вадой не палепшыцца.