18:48 Ізраільскі хор прыехаў у Пінск
Пінск наведаў знакаміты ізраільскі
хор «Рына». Яго выступ наведала нашая карэспандэнтка Наста Лескавец: «У Пінскім доме культуры адбыўся
выступ знакамітага ізраільскага хора «Рына». Ён упершыню прыехаў у Беларусь і,
ўвогуле, у краіны былога Савецкага Саюзу.
Паводле словаў яго заснавальніцы Джыны Ліві, на працягу шасці дзён хор выступае з дабрачыннымі канцэртамі пераважна ў гарадах заходняй Беларусі. Апошні канцэрт адбудзецца ў Брэсце.
У Пінску выступ «Рыны» карыстаўся вялікім поспехам. Ізраільцяне спявалі на розных мовах, у іх рэпертуары была і адна песня на беларускай мове».
Фота аўтара