19 кастрычніка ў Беларусі будзе моцны парывісты вецер

Восень у Беларусі / Еўрарадыё
Восень у Беларусі / Еўрарадыё

У сераду, 19 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Часам будуць ісці дажджы, уначы ў асобных раёнах па поўдні прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 цяпла, удзень прагназуюць +7...+13.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі