19 снежня ў Беларусі — туман і мокры снег, удзень "каля нуля"
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 19 снежня, у Беларусі чакаюцца туман і мокры снег з дажджом. Кіроўцам трэба быць вельмі асцярожнымі: плюс да ўсяго, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца.
19 снежня будзе пахмурна. На большай частцы тэрыторыі краіны — воблачна з праясненнямі, месцамі туман. Вецер прагназуецца парывісты, днём месцамі моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Уначы паветра астыне да -2, днём прагрэецца да 5 градусаў цяпла. Такі прагноз далі на 19 снежня ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Міністэрства прыроды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.