19 жніўня Купалаўскі тэатр заблакаваны сілавікамі
19 жніўня Купалаўскі тэатр у Мінску заблакаваны і супрацоўнікі не могуць у яго патрапіць, паведамляе nn.by. Афіцыйная версія — санітарны дзень. Калі ўчора ў будынку з'явіліся сілавікі, дык у сераду — людзі ў спецкасцюмах для бяспекі падчас санапрацоўкі. Паведамляецца пра тое, што ўскрытыя ўсе кабінеты, грымёркі, забіраюцца дакументы. Бел-чырвона-белыя сцягі знятыя з будынка тэатра.
Пры спробах трапіць на працу сілавікі адмаўляюць супрацоўнікам у тлумачэнні сітуацыі, іх сілай выпіхваюць за дзверы.
Як паведамляла Еўрарадыё, Мінкульт звольніў гендырэктара Купалаўскага тэатра Паўла Латушку. Яго падтрымаў увесь калектыў. Латушка ўвайшоў у Каардынацыйную раду, створаную з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай.
"Гэта беспрэцэдэнтная сітуацыя, каб у ХХІ стагоддзі ва ўстанову культуры ўводзілі сілавікоў, — кажа Латушка. — Аб якой свабодзе мастацтва і творчасці можа быць гаворка ў такіх умовах?!”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.