19:12 Большасць мігрантаў у Беларусі — з Расіі

Па стане на пачатак 2007 года ў Беларусі стала пражываюць больш за 117 тысяч замежных грамадзян і каля 9 тысяч асоб без грамадзянства. Гэтай інфармацыяй падзяліўся з грамадскасцю намеснік начальніка дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Сяргей Матус.

 Сярод мігрантаў, якія заязджаюць у нашую краіну, пераважаюць рускамоўныя — беларусы, рускія, украінцы. 66,5 адсоткаў з іх прыбываюць з Расіі.


Сяргей Матус адзначыў таксама, што ў 2006 годзе ў Беларусі было часова зарэгістравана больш за 339 тысяч замежнікаў. Гэта амаль на 25 тысяч больш у параўнанні з 2005 годам.


На сталае жыхарства у Беларусі летась засталося больш за 12 тысяч замежных грамадзян. Колькасць выдадзеных дазволаў на сталае жыхарства у параўнанні з 2005 годам павялічылася на 13 адсоткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі