2 чэрвеня пройдзе акцыя па ачыстцы возера Нарач

2 чэрвеня пройдзе акцыя па ачыстцы возера Нарач

2 чэрвеня на возеры Нарач у Мядзельскім раёне пройдзе экалагічная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню ачысткі вадаёмаў, інфармуе БЕЛТА.

Каля вёскі Гатавічы створаць турыстычную стаянку "Лагер". Далучыцца да кампаніі могуць усе ахвочыя — сертыфікаваныя дайверы, чальцы іх сем'яў, валанцёры і проста неабыякавыя да экалагічнага стану вадаёмаў грамадзяне. Праца знойдзецца для ўсіх: сертыфікаваныя дайверы будуць працаваць з аквалангамі пад вадой, астатнія зоймуцца прыборкай прыбярэжнай тэрыторыі, маральнай падтрымкай і арганізацыйнай дапамогай.

Усім удзельнікам будуць выдавацца пакеты і пальчаткі для збору смецця.

Таксама будзе зладжаны конкурс для дзяцей на лепшы малюнак на тэму "Беражыце прыроду". Пераможцаў чакаюць прызы ад арганізатараў і спонсараў. Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі памятныя дыпломы ў намінацыях "Самы юны ўдзельнік", "Самая вялікая колькасць смецця пад вадой і на сушы", "Самая цікавая знаходка пад вадой", "Самая цікавая знаходка на беразе", "Смешная знаходка", "Самы буйны трафей", "Самы актыўны ўдзельнік на беразе", "Самы актыўны ўдзельнік пад вадой", "Самы цікавы дзіцячы малюнак". Завершыцца вечар агульным пікніком.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі