2 лютага ў Беларусі прагназуюць мокры снег
У сераду, 2 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег ці мокры снег, зранку і ўдзень месцамі чакаецца наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. У сувязі з усім гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Вецер чакаецца паўднёвай чвэрці ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 2-9 ніжэй за нуль, пры праясненнях прагназуецца да 11 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -5 да +2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.