2 сакавіка ў Беларусі чакаецца снег і да 20 градусаў марозу
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 2 сакавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-ўсходні 4-9 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа 10-15 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — 16-20 градусаў марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -4 да -9 градусаў.