2-ю радзільню ў Мінску робяць інфекцыйнай лякарняй для хворых на COVID-19

2-ю радзільню ў Мінску робяць інфекцыйнай лякарняй для хворых на COVID-19

2-я радзільня Мінска спыняе планавы прыём здаровых жанчын. Клініку перапрафілююць пад прыём пацыентаў з COVID-19. 

Загад пра часовае спыненне шпіталізацыі цяжарных апублікавалі адразу некалькі практыкуючых акушэраў-гінеколагаў. Пазней у самой радзільні гэтую інфармацыю пацвердзілі, піша rebenok.by. 

Статус лякарні будзе зменены ўжо з 26 лістапада. Цяпер у радзільні актыўна ідзе выпіска і перавод у іншыя лякарні.

Цяжарных і парадзіх, раней замацаваных за 2-й радзільняй, размяркуюць па іншых лякарнях — у РНПЦ "Маці і дзіця", радзільню лякарні №3 імя Клумава, радзільню лякарні №1.

Дарэчы, раней для здаровых пацыентак у Мінску зачынілася 6-я радзільня. Цяпер там прымаюць толькі цяжарных і парадзіх са станоўчым тэстам на каранавірус, а таксама цяжарных з пнеўманіяй, кантакты першага ўзроўню з прыкметамі ВРВІ і ліхаманкай (без выніку абследавання). Сюды ж перавядуць цяжарных і парадзіх з іншых радзільняў, калі падчас лячэння у іх выявяць COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі