20:33 Старшыня Еўракамісіі падтрымаў беларускі Дзень Волі
Хасэ Мануэль Бароза, старшыня Еўрапейскай камісіі, выступіў з заявай
для беларусаў з нагоды Дня Волі, які адзначаўся ў нашай краіне 25
сакавіка. У заяве Бароза ўпэўніў, што падтрымка Еўрасаюзу для дэмакратычных памкненняў у Беларусі будзе працягвацца.
Згадаўшы пра дасягненні еўрапейскай інтэграцыі, такія як дэмакратыя, правы чалавека і прававыя дзяржавы, Хасэ Мануэль Бароза нагадаў, што "Эўрасаюз гатовы да поўнага партнёрства з Беларуссю на падставе згаданых вартасцяў і для іх ажыцьцяўлення".
"Я спадзяюся, што мы хутка ўбачым жаданне ісці гэтым шляхам", - сказаў старшыня Еўрапейскай камісіі, звяртаючыся да беларускіх уладаў.
"Такое партнёрства азначала б, што дапамога для Беларусі значна павялічыцца і ўзровень жыцця беларусаў уздымецца".