21-гадовы хлопец выпаў са шматпавярховіка ў Баранавічах
У Баранавічах высвятляюцца абставіны гібелі 21-гадовага хлопца. Цела маладога чалавека знойдзена побач са шматкватэрным жылым домам у мікрараёне Бароўкі каля 7 раніцы 9 кастрычніка.
Па папярэдніх звестках, мужчына выпаў з 8-га паверха, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыну Дранькову. На момант агляду месца здарэння рамы акна на пляцоўцы пад'езда былі адчыненыя.
Загінулы працаваў у адной з арганізацый горада. У доме, побач з якім ён загінуў, ён не пражываў. Са словаў знаёмых, напярэдадні малады чалавек ужываў спіртныя напоі.
Следчы камітэт праводзіць праверку і высвятляе абставіны здарэння. Следства разглядае розныя версіі, дадае прадстаўніца ведамства.