21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы
Свята ўведзена ЮНЭСКА "з мэтай спрыяння моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўнасці".
Па ацэнках ЮНЭСКА, палова з шасці тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення – для нармальнага фунцыянавання кожнай неабходна, каб іх носьбітамі былі па меншай меры 100 000 чалавек.
Дата 21 лютага абрана для свята невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1952 годзе ў Пакістане загінулі 5 студэнтаў, што прымалі ўдзел у дэманстрацыі за прадастаўленне роднай ім мове бенгалі статуса дзяржаўнай. На сённяшні дзень Бангладэш ужо з’яўляецца самастойнай дзяржавай са сваёй афіцыйнай мовай.