24 жніўня Украіна святкуе Дзень Незалежнасці
Кіеў
24 жніўня Украіна святкуе Дзень Незалежнасці. На ўрачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды ў Кіеў прыехаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Ад імя беларусаў павіншавала ўкраінскі народ Святлана Ціханоўская:
— І ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ. Вашая адвага натхняе ўсіх нас. І я ганаруся тым, што беларускія добраахвотнікі змагаюцца поплеч з украінцамі, за нашу і вашу свабоду. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя. Не будзе свабоднай Беларусі без свабоднай Украіны, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.