25 чэрвеня ў Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак

25 чэрвеня ў Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак

У суботу, 25 чэрвеня, у Беларусі магчымыя збоі ў працы банкаўскіх картак. "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" паведамляе, што ад 2-й да 4-й гадзіны ночы будзе праводзіць тэхналагічныя работы. Падобныя работы праводзіліся 21 траўня.

У згаданы прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі "Банкаўскага працэсінгавага цэнтра". Гэта такія банкі, як Аграпрамбанк, БПС-Ашчадбанк, Беларусбанк,  Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк. Таксама магчымыя збоі ў сетцы арганізацый гандлю (сервісу), пунктаў выдачы наяўных, банкаматаў, інфакіёскаў, якія падключаныя да апаратна-праграмнага комплексу БПЦ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі