25 сакавіка “Радзівілаўскі” каля Оперы не будзе прадаваць алкаголь
Па інтэрнэце шпацыруе фотаздымак аб'явы на дзвярах крамы, дзе напісана, што 25 сакавіка з 11 да 19 не будзе прадавацца алкаголь. Еўрарадыё вызначыла, што гэта “Радзівілаўскі” амаль насупраць тэатра оперы.
Фота: Дзмітрый Бурбуць
Як распавялі Еўрарадыё ў краме, у Дзень Волі яны не будуць прадаваць алкаголь з 11 да 19 гадзін. Чаму? Так вырашыў Мінгарвыканкам:
"Каля опернага тэатра 25 сакавіка будзе мітынг, гэта літаральна праз дарогу ад нас, і таму Мінгарвыканкам такое рашэнне прыняў".
Пры гэтым, што цікава, у крамах "Штопар" і "Бульбаш", што стаяць побач, ніякіх распараджэнняў ад гарадскіх уладаў не атрымлівалі і будуць як звычайна прадаваць алкаголь.