25 сакавіка ў Беларусі прайшлі затрыманні

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі / Euroradio
25 сакавіка ў Беларусі прайшлі затрыманні "у межах палітычных крымінальных спраў". Сілавікі схапілі некалькі чалавек.
Праваабаронцы папярэдне маюць інфармацыю, што затрыманні адбыліся па справе "Беларускага Гаюна". Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.
У пачатку лютага 2025-га стала вядома пра ўзлом чат-бота "Беларускага Гаюна". Яго стваральнікі папярэдзілі сваіх інфарматараў у РБ, што яны пад пагрозай. Сілавікі тады пачалі пісаць, што нібыта ўжо пачалі затрыманні.
Маніторынгавы праект дзейнічаў з пачатку 2022 года. Ён адсочваў ваенную актыўнасць беларускіх і расійскіх войскаў у РБ, пісаў пра шахеды, якія заляталі ў РБ. Праект называлі "вельмі важным", на яго спасылаліся ўкраінскія СМІ. Аднак пасля ўзлому ён спыніў працу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.