25 жніўня ў Беларусі будзе да +33
У чацвер, 25 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 цяпла, удзень чакаецца +28...+33 (у Мінску — да +32 градусаў). У сувязі са спёкай сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.