253 вучняў эвакуявалі са школы ў Добрушы (фота)
22 лістапада ў 11.37 ратавальнікі Добруша атрымалі паведамленне пра пажар у сярэдняй школе на вуліцы Гогаля. Як адзначае прэс-служба МНС, ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз пяць хвілінаў.
На другім паверсе трохпавярховага будынку назіралася задымленне ў кабінеце нямецкай мовы. Адміністрацыя школы зладзіла эвакуацыю дзяцей і персаналу. Агулам з будынка былі эвакуяваныя 253 школьнікаў.
Ратавальнікі выявілі, што ў класе памерамі 7 на 10 метраў гарэла падлога. Лакалізаваць пажар падраздзяленням МНС удалося ў 11.43, ліквідаваць — у 11.46.
Агонь пашкодзіў лінолеўм на падлозе на плошчы 1 кв.м. Пацярпелых пры здарэнні не было. Прычына пажару высвятляецца.