28 ліпеня ў Беларусі будзе да +26
У чацвер, 28 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку па ўсходзе краіны, а ўдзень у асобных раёнах па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 вышэй за нуль, па ўсходзе будзе да +16. Удзень прагназуецца 20-26 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.